Your Cart
Loading
Only -1 left

Як я правёў гэтае лета

On Sale
€9.00
€9.00
Added to cart

БЕЛАРУСЬ БЕЗ ФІЛЬТРА

Гэтая кніга — для «турыстаў», замежных і мясцовых.

Не для тых, хто прыяжджае глядзець на чыстыя праспэкты і роўныя дарогі,

а для тых, хто хоча пазнаць краіну па-сапраўднаму.

Гэта падарожны даведнік. Па асабістым досьведзе.

Жыцьцё ў турме пасьля пратэстаў 2020 году.

Год за годам бяздушная машына рэпрэсій ламае, душыць, забівае.


ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ГЕРОЯ

Беларусь паказаная без лёзунгаў і без грыму: абсурднае, сьмешнае,

жорсткае, нечакана добрае і вельмі чалавечнае сплятаюцца так,

як умее толькі само жыцьцё.

Гісторыя аднаго чалавека становіцца люстэркам часу

і бязмоўным запрашэньнем зірнуць на ўласнае адлюстраваньне ў ім.

Людзі і лёсы, якія закруціліся ў адной бясконцай сьпіралі.


ГУМАР ЯК ЗБРОЯ

Кажуць, што часам сьмех — апошняя зброя, якая ў нас застаецца.

Што ж… Самы час узбройвацца.

Аўтар піша пра Беларусь не як палітоляг і не як публіцыст,

а як чалавек, які прайшоў праз усё гэта і захаваў здольнасьць

глядзець на тое, што адбываецца, ясна, сумленна і з лёгкай іроніяй.

Толькі моцны характар і пачуцьцё гумару дазваляюць чалавеку

выжыць у нечалавечых умовах.


ПРА АЎТАРА

Аўтар не зьбіраўся пісаць турэмную прозу.

Жыцьцё распарадзілася інакш.

Ён прайшоў праз досьвед, які звычайна застаецца за зачыненымі дзьвярыма, і вырашыў распавесьці гэтую гісторыю шчыра: без трагедый і без спробаў прымерыць на сябе гераізм.

Гэтая кніга стала для аўтара спосабам асэнсаваць перажытае і адначасова падарункам чытачу, які хоча зразумець Беларусь не па загалоўках навінаў, а праз сумленны чалавечы досьвед.

You will get a EPUB (3MB) file