Your Cart
Loading

… Ў ЛОБ (e-book)

On Sale
€6.00
€6.00
Added to cart

Другая кніга эмігранта зь Беларусі разьвівае прыдуманы ім Сусьвет пад назвай #Белагрусьць, робячы яго, па сутнасьці, яшчэ больш сьмешным і сатырычным. І абсурдным — хоць да рэальнасьці сучаснай Беларусі адарваная сатыра Зьмітра Бурбуця ўсё адно відавочна не дацягвае. Тым ня менш у «…Ў ЛОБ» градус вар’яцтва зашкальвае ўжо зь першых старонак, каб, з аднаго боку, шакаваць цнатлівага чытача, а з другога — невымоўна парадаваць усіх тых, хто ў наш трывожны час хоча проста праржацца да сьлёз.


Бо сумаваць мы даўно ўмеем, а сьмяяцца яшчэ толькі вучымся!


Хуліганская аповесьць «…Ў ЛОБ» чытаецца як самастойны твор, але глыбей раскрываецца ў зьвязцы з «вытворчай п’есай у дзьвюх частках у жанры імпульсіўнай са(р)тыры» — першай кнігай цыклю, п’есай «КРЫПТАСТВАЛЫ». Гэты дзіўны, страшна-сьмешны фантасмагарычны сьвет падштурхоўвае чытача хіхікаць з таго, што адбываецца ў рэальнасьці, — бо самае крутое, што мы можам зрабіць з нашымі ворагамі, — гэта пачаць іх высьмейваць.

You will get a EPUB (9MB) file