Your Cart
Loading

ТРЫ КРОПЛІ (e-book)

On Sale
PLN35.00
PLN35.00
Added to cart

МАЛІТВА

«Тры кроплі» — кніга, у якой паэзія і жывапіс сустракаюцца ў адной мастацкай прасторы.

Разьдзел «Малітва» зьвяртаецца да тэмаў веры, духоўнага пошуку, надзеі і чалавечай годнасьці. Тут малітва становіцца не толькі зваротам да Бога, але і спосабам захаваць сябе ў сьвеце, які пастаянна выпрабоўвае чалавека на трываласьць. Вершы нарадзіліся з асабістага досьведу і назіраньняў аўтаркі, але выходзяць далёка за межы прыватнага лёсу і знаходзяць водгук у кожным, хто хоць раз шукаў апоры ў слове, памяці або маўчаньні.


КАРАНІ

Другі разьдзел прысьвечаны Беларусі, памяці і сувязі чалавека з роднай зямлёй.

Гэта вершы пра дом і выгнаньне, пра гісторыю і сучаснасьць, пра людзей, якія захоўваюць сваю мову, культуру і годнасьць нават тады, калі абставіны патрабуюць маўчаць. У гэтых радках жывуць краявіды, успаміны дзяцінства, галасы продкаў і надзея на вяртаньне да сваіх каранёў. Побач з паэтычнымі тэкстамі чытача суправаджаюць жывапісныя працы аўтаркі якія працягваюць размову пра памяць, спадчыну і беларускую душу мовай колеру і вобразаў.


ПЯШЧОТА

Трэцяя частка кнігі — пра любоў ва ўсіх яе праявах: да чалавека, да жыцьця, да роднага краю і да самога сьвету.

Гэта самыя лірычныя і асабістыя вершы зборніка, у якіх гучаць цеплыня, чаканьне, удзячнасьць і надзея. Асобае месца ў кнізе займаюць больш за тры дзясяткі карцін, створаных аўтаркай у розныя гады. Наталка Хвоя і Натальля Бордак — дзьве творчыя іпастасі адной асобы: паэткі і мастачкі. Таму вершы і карціны ў «Трох кроплях» нарадзіліся з адной крыніцы — любові да чалавека, Беларусі, мастацтва і жыцьця.

You will get a EPUB (68MB) file