Your Cart
Loading

Я/МЫ — ЭМІГРАЦЫЯ

On Sale
PLN45.00
PLN45.00
Added to cart

Я

Мяне завуць Дар’я Ракова. У 18 гадоў я выехала зь Беларусі ў Польшчу. Тут пачалося маё новае жыцьцё і досьвед эміграцыі, які працягваецца дагэтуль.

Навучаньне, праца, закаханасьць і сапраўднае каханьне, новыя сустрэчы і нечаканыя расчараваньні — усё аказалася і складаней, і ярчэй, чым я магла сабе ўявіць.

Кожны дзень кідаў выклікі: ад недарэчных сытуацый у краме да цяжкага адзіноцтва і бясконцай бюракратычнай барацьбы.

Гэтая кніга — шчырая гісторыя станаўленьня ў эміграцыі, пра тое, як зьбіраць сябе нанова і будаваць дом там, дзе яшчэ ўчора й жыць не плянавалася.


МЫ

На яе старонках гучаць і іншыя галасы. Гісторыі беларусаў і ўкраінцаў, якія адважыліся на пераезд або былі вымушаныя ўцякаць, і сутыкнуліся з тымі ж пытаньнямі.

Хтосьці страціў усё і пачаў з самага пачатку, хтосьці адкрыў бізнэс у новай краіне, хтосьці вучыўся гаварыць і бараніць сябе, хтосьці будаваў адносіны на нязвыклай для сябе мове.

У кожнага свой шлях — ад сьмешных памылак да цяжкіх рашэньняў, ад пачуцьця згубленасьці да набыцьця гармоніі.

Гэтыя розныя лёсы складаюцца ў адзінае палатно эмігранцкага досьведу, у якім лёгка пазнаць уласныя страхі, сумненьні і надзеі.


ЭМІГРАЦЫЯ

Эміграцыя — гэта больш, чым чамадан, вакзал і новы адрас.

Гэта сустрэча з уласнымі страхамі і перадузьятасьцямі, новыя сябры і страты, гэта шанец пражыць некалькі жыцьцяў у адным.

Для тых, хто толькі рыхтуецца зьехаць, кніга стане практычным правадніком: як перажыць першы год, справіцца са стрэсам і не страціць сябе.

Для тых, хто ўжо прайшоў гэты шлях, — напамінам пра ўласныя крокі і адкрыцьці.

А для тых, хто застаўся дома, — магчымасьцю зазірнуць у чужыя жыцьці і па-сапраўднаму зразумець, што стаіць за словам «эміграцыя».