Your Cart
Loading

Водбліскі К (перадзамова)

On Sale
€13.00 (% off)
€8.00
Added to cart

Папярэдняя замова па спэцыяльным кошце


Адпраўка папяровага асобніка ў сьнежні 2026


ВОДБЛІСКІ К

Усё пачынаецца з таго, што немагчыма растлумачыць. Спачатку гэта можна сьпісаць на выпадковасьць. Потым растлумачыць дзіўным супадзеньнем. Але выпадковасьцяў становіцца зашмат, знаёмыя рэчы пачынаюць хаваць нечаканыя падказкі, а кожны новы адказ толькі павялічвае колькасьць пытаньняў.

Героі аповесьці спрабуюць разабрацца ў тым, што адбываецца, і крок за крокам рухаюцца далей. Часам — сьвядома, часам — амаль навобмацак. Яны шукаюць адказы, будуюць вэрсіі, памыляюцца і пачынаюць усё спачатку. І чым больш даведваюцца, тым цяжэй зразумець, дзе сапраўды варта шукаць разгадку.


БЕЗ ПРАВІЛАЎ

Тут сур’ёзная размова можа скончыцца поўнай лухтой, геніяльная тэорыя — чарговай катастрофай, а тое, што яшчэ хвіліну таму выглядала абсалютна немагчымым, раптам становіцца часткай наступнай прыгоды.

Героі спрачаюцца, жартуюць, памыляюцца, будуюць неверагодныя вэрсіі і ратуюць адзін аднаго ад наступстваў уласных рашэньняў. Містыка суседнічае з абсурдам, небясьпека — з гумарам, а за наступным паваротам можа чакаць літаральна што заўгодна. Адно застаецца нязьменным: што б ні здарылася, яны ідуць далей разам.


ШУКАЙ ПАДКАЗКІ

У гэтай гісторыі дробязі маюць значэньне. Выпадкова пачутая фраза, забыты ўспамін, дзіўная сустрэча ці дэталь, на якую спачатку ніхто не зьвярнуў увагі, могуць нечакана стаць часткамі адной вялікай загадкі.

Можна проста рухацца разам з героямі: сьмяяцца, зьдзіўляцца і чакаць, куды іх занясе наступны паварот. А можна гуляць разам зь імі: заўважаць дэталі, запамінаць супадзеньні, будаваць уласныя вэрсіі і спрабаваць знайсьці разгадку раней за герояў. Толькі ёсьць адна праблема: чым бліжэй здаецца адказ, тым менш упэўненасьці, што ўсё сапраўды так проста.