Your Cart
Loading

КРЫПТАСТВАЛЫ

On Sale
€8.00
€8.00
Added to cart

СЬМЕХ ЯК ЗБРОЯ

Ці можна ўявіць, што правінцыйны беларускі рок-гурт за пару месяцаў пакарыць музычны Алімп, ды яшчэ й пралезе ў тэлевізар і на галоўную сцэну краіны? Сьмела заяўляем — можна!

Але толькі калі гэта Талачын — сапраўдная кавальня талентаў, карысных выкапняў і рэдказямельных элемэнтаў.

Гэтая сатырычная гісторыя пра тое, што страх, інструкцыі і справаздачы аказваюцца важнейшымі за музыку і здаровы сэнс. Прапанова сьмяяцца з таго, што звыклі цярпець моўчкі.


УСЯ ПРАЎДА НА СЦЭНЕ

Тут голас і ўменьне граць толькі замінаюць. Каб выступіць на галоўнай сцэне Моцнай і Незалежнай, ня трэба ведаць ноты — важней дакладна трымацца партыйнай лініі. Чалавека ўпрыгожвае не талент, а допуск упраўленьня культуры і подпіс «Дазволіць».

Ніякіх зьніжак на «мясцовы каларыт»: чыноўнікі рвуцца выслужыцца, топчуць здаровы сэнс і забіваюць любое мастацтва дзеля вэнзеля ў справаздачы. Гэта шанец пазнаць знаёмыя твары і пачуць размовы. Засмуціцца і пасьмяяцца. Бо калі ўвесь час сур’ёзна ставіцца да ідыётаў — можна зьехаць з глузду. Сьмех ратуе нас ад вар’яцтва і вяртае права называць рэчы сваімі імёнамі.


СЬМЯЯЦЦА — ЗНАЧЫЦЬ ПЕРАМАГЧЫ

Музыкі ВІА «Крыптаствалы» сумленна прайшлі празь агонь, ваду і медныя трубы профільных кабінэтаў. Іхную творчасьць падзарадзілі патрыятызмам, ідэялёгіяй і любоўю да мірнага неба.

Але нешта пайшло ня так… Чаму? Даведаецеся з п’есы!

Спойлер: не абышлося бяз унутраных ворагаў, Калектыўнага Захаду і зайздросьнікаў унікальнай эканамічнай мадэлі.

Гэтая кніга нагадвае: калі мы ўмеем сьмяяцца зь іх, значыць мы ўжо перамаглі.

Сьмех раззбройвае страх, агаляе абсурд і дае свабоду называць рэчы сваімі імёнамі.

Гэта запрашэньне быць ня проста гледачом, але саўдзельнікам праўды.