Your Cart
Loading

Празь нішто ў нікуды (e-book)

On Sale
€5.00
€5.00
Added to cart

ВЯЧКА ЯК ЁН ЁСЬЦЬ

Вячка Красулін — музыка, паэт, вандроўнік і чалавек, які, здаецца, увесь час кудысьці сьпяшаецца. Ён выступае, запісваецца, рэпэтуе, працуе на будоўлі, рэстаўруе арганы, піша вершы ў барах да сьвітанку і часам трапляе ў гісторыі, якія цяжка прыдумаць на цьвярозую галаву. Усё гэта — розныя бакі аднаго чалавека, які ня надта імкнецца быць зручным і прадказальным.


ПРАЗЬ НІШТО Ў НІКУДЫ

У зборніку — тэксты, напісаныя з 2008 па 2026 год. Песьні для музычнага праекту «Кашлаты Вох» і вершы, што нараджаліся ў менскім мэтро, віленскіх барах, кватэрах, на прыродзе, у розных краінах і розных станах сьвядомасьці. Тут абсурд суседнічае з пяшчотай, чорны гумар — з самотай, а сьмерць, каханьне, алькаголь і штодзённае жыцьцё зьмешваюцца ў адзін дзіўны шлях празь нішто ў нікуды.


ПЕКЛА АЎТАРА

«Тут кожная літара — не з-пад палкі, гэта маё», — кажа Вячка. Ён дазваляе сабе быць розным і не спрабуе ператварыць уласныя тэксты ў прыстойную «літаратуру». У гэтай кнізе ён ня хлусіць і не гуляецца, а шчыра кідаецца літарамі — часам сьмешнымі, часам брыдкімі, часам балючымі, але заўсёды сваімі.

ЛАВІ!

You will get a EPUB (40MB) file