Your Cart
Loading

Спадар Брэхт і посьпех

On Sale
Sale ends in 22 days
€11.00 (36% off)
€7.04
Added to cart

Папярэдняя замова па спэцыяльным кошце


Адпраўка папяровага асобніка ў сьнежні 2026


ЛЁГІКА АБСУРДУ

Што адбываецца, калі здаровы сэнс давесьці да абсурду? А калі абсурд раптам аказваецца больш лягічным за рэчаіснасьць?

«Спадар Брэхт і посьпех» — пяцьдзясят кароткіх, дасьціпных і часам жорсткіх гісторый, у якіх звыклы сьвет нечакана перакульваецца з ног на галаву.

Тут побач існуюць філязофія і чорны гумар, чалавечая мудрасьць і неверагоднае глупства, жорсткасьць і наіўнасьць. Кожная гісторыя — маленькая пастка для чытацкага розуму.

Гэта кніга, над якой сьмяесься, пакуль раптам не разумееш, што сьмяесься з рэчаў, якія адбываюцца навокал.


САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У «КВАРТАЛ»

«Спадар Брэхт і посьпех» — адна зь дзесяці кніг знакамітага літаратурнага цыклю «Квартал» (O Bairro) партугальскага пісьменьніка Гансалу М. Таварэша.

У гэтым незвычайным квартале суседнічаюць Брэхт, Валеры, Брэтон, Кальвіна, Эліят ды іншыя вялікія імёны сусьветнай культуры. Але гэта не біяграфіі знакамітасьцяў, а самастойны літаратурны сьвет, дзе кожны герой жыве паводле ўласных, часам вельмі дзіўных законаў.

Тут няма нічога лішняга. Некаторыя гісторыі займаюць некалькі старонак, іншыя — усяго некалькі радкоў. І кожная пакідае чытачу прастору для ўласных высноваў.

«Уся гісторыя чалавецтва ў адным “Квартале”…» — так ахарактарызавала гэты літаратурны сьвет нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.


ТАВАРЭШ ПА-БЕЛАРУСКУ

Гансалу М. Таварэш — адзін з найбольш вядомых сучасных партугальскіх пісьменьнікаў. Ягоныя кнігі перакладзеныя на дзясяткі моваў і адзначаныя прэстыжнымі міжнароднымі літаратурнымі прэміямі.

Прачытаўшы першую кнігу маладога Таварэша, нобэлеўскі ляўрэат Жузэ Сарамагу заявіў: «Калі я яго сустрэну, я дам яму поўху. Гэта нахабства, так добра пісаць у такім маладым узросьце!»

Пазьней Сарамагу прадказаў Таварэшу Нобэлеўскую прэмію па літаратуры.

Беларуская гісторыя «Кварталу» пачалася зь нечаканай сустрэчы трох чалавек: пісьменьніка, перакладніка і выдаўца. Выпадковае знаёмства перарасло ў супольны літаратурны праект, дзякуючы якому творы Гансалу М. Таварэша ўпершыню загучалі па-беларуску.